Суд над капітанам МНС, абнаўленне спісу "экстрэмісцкіх матэрыялаў": хроніка пераследу 24 снежня Дапоўнена
У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Віцебску за "экстрэмізм", верагодна, судзілі "Выдатніка" МНС
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 24 снежня разглядалася справа Антона Віктаравіча Русаковіча. Мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядала суддзя Ганна Кот.
Як адзначыў "Витебск, я гуляю!", у мужчыны поўнае супадзенне ініцыялаў з данымі капітана ўнутранай службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, інспектара сектара маркетынгу і дагаворнай работы цэнтра маркетынгу, дагаворнай работы і рэчавага забеспячэння
У 2020-м Русаковіч узнагароджваўся Граматай упраўлення, у 2023-м — нагрудным знакам МНС "Выдатнiк" (на фота ён справа).
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
- Telegram-каналы і чаты "Беларускі аўтаполк", "Киберпартизаны BY";
- Instagram старонка "franclesha", "egor55m", "venger1991", "bellarusnews", "autapolk", "belantalya", "bmasupolka", "bialorusini.wpolsce";
- Facebook-старонкі "Lichtar_by", "Alina Koushyk", "Георгий Рой";
- Старонкі ў "Х" "Будзьма беларусамi!", "Свабода ART";
- Youtube-канал "Пра Вiцебск / Витебск Новости";
- Сайт, сацсеткі і лагатып праекту "Grodno.іn | Новости и афиша Гродно";
- Відэаролікі "Слово не воробей... зиганёшь и споймаешь", "viktorija_tarasevich_psy";
- Старонкі ў TikTok "BFG", "denroy86", "ЦАРЬ", "viteblyanka", "БНР", "tsybulka_life", "Patriot Belarus", "pozirk_online", "Беларусь выборы 2020", "Народный Депутат", "Вольны змагар".