viasna on patreon

Заява аб прызнанні 11 чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-04-19T13:50:00+0300 2024-04-19T15:50:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_14_viasna6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

19 красавіка 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што зняволенне пад варту і далейшае пазбаўленне волі за розную пратэстную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі дзеля ўціску грамадскай і палітычнай актыўнасці, салідарнасці, іншадумства ды антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў, а таксама за падтрымку гэтых суб'ектаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Вядома пра асуджэнне:

  1. Аляксандра Верасовіча паводле арт. 361-2 і ч. 2 арт. 361-3 КК па абвінавачванні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання і фінансаванні ўдзелу грамадзян на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях за ахвяраванні пратэстным ініцыятывам і беларускім добраахвотнікам, што ваююць на баку Украіны, да шасці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  2. Віктара Сачкоўскага паводле ч. 1 арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці — да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Аляксандра Цярэшчанку паводле арт. 361-2 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  4. Яўгена Філіповіча паводле арт. 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання — да двух гадоў шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  5. Сяргея Шэлега паводле арт. 361-2 і 290-1 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарызму — да васьмі гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  6. Канстанціна Шастова паводле арт. 361-2 і 290-1 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарызму — да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  7. Фёдара Шведава паводле арт. 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання — да пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў,
    а таксама аб заключэнні пад варту:
  8. Сяргея Забеліча паводле арт. 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання;
  9. Дар'і Хмяльніцкай паводле арт. 361-3, 342 КК па абвінавачванні ў фінансаванні ўдзелу грамадзян на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны, арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзеле ў іх;
  10. Віталя Чопіка паводле ч. 1 арт. 361-4 КК паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці;
  11. Артура Роліча паводле арт 290-1, 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарызму.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Верасовіча, Віктара Сачкоўскага, Аляксандра Цярэшчанку, Яўгена Філіповіча, Сяргея Шэлега, Канстанціна Шастова, Сяргея Забеліча, Дар'і Хмяльніцкай, Віталя Чопіка, Фёдара Шведава, Артура Роліча;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Прававая ініцыятыва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства