Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу беларуса
Спэцыяльны дакладчык Камітэту па правах чалавеку ААН па новых паведамленьнях і тэрміновых мерах 14 лістапада 2008 году прыняла рашэньне аб рэгістрацыі скаргі Аляксандра Камароўскага. Скарга яшчэ павінна быць афіцыйна зарэгістраванай, што будзе зроблена ў самы бліжэйшы час.
Нагадаем, што скарга сп.Камроўскага пры садзеяньні жодзінскіх праваабаронцаў была падрыхтаваная й пададзеная ў КПЧ ААН у Жэнэве па факце арышту яго і яшчэ трох грамадзянаў на 7 сутак пасьля ўскладаньня імі кветак да абэліску памяці “Героі жывуць вечна” 23 сакавіка 2008 г. у Жодзіне.
Мірная акцыя грамадзянскае паніхіды была зьдзейсьнена ўчасе набліжэньня знамэнальнай даты - 25 сакавіка 2008 году - 90-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), што традыцыйна сьвяткуецца нацыянальнай і сусьветнай грамадзкасьцю як дзень аднаўленьня сучаснай дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, альбо беларускі “Дзень Волі”.