viasna on patreon

Дэлегацыя праваабаронцаў у Жэневе

2009 2009-12-08T18:42:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki_stefanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах падрыхтоўкі прадстаўленьня ў Савеце па правах чалавека ААН універсальнага перыядычнага дакладу (UPR) па Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” А.Бяляцкі, намесьнік старшыні В.Стэфановіч і  старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак знаходзяцца ў Жэневе.

У ходзе візіту праваабаронцы правялі шэраг сустрэчаў з нацыянальнымі дэлегацыямі краінаў, якія ўваходзяць у склад Савету па правах чалавека ААН. Таксама прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі офісаў спецдакладчыкаў ААН па абароне праваабаронцаў, па незлежнасьці судовай сістэмы і Камітэта па правах чалавека ААН.

Падчас гэтых сустрэчаў беларускія праваабаронцы распавялі пра разьвіцьцё сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У тым ліку гаворка ішла пра апошнія выпадкі выкраданьняў моладзевых актывістаў сілавымі ведамствамі Беларусі. 

8 сьнежня ў Палацы нацыяў ААН адбыўся брыфінг, на якім быў прадстаўлены альтэрнатыўны ўніверсальны перыядычны даклад, падрыхтаваны вядучымі праваабарончымі арганізацыямі. Альтэрнатыўны даклад праваабаронцаў ужо  перададзены ў Савет па правах чалавека ААН. У траўні 2010 году адбудуцца слуханьні па універсальным перыядычным дакладзе, прадстаўленым афіцыйнымі беларускімі ўладамі. Праваабаронцы і надалей  працягнуць сваю працу па падрыхтоўцы рэкамендацыяў для ўладаў Беларусі ў зьвязку з праходжаньнем краінай працэдуры універсальнага перыядычнага дакладу ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства