У Слонімскім рэгіёне ініцыятыўныя групы сфармаваныя
Сфармаваныя каманды зборшчыкаў подпісаў у Слонімскім рэгіёне. На сённяшні дзень найбольш шматлікая ініцыятыўная група Уладзіміра Някляева. Яна ўжо налічвае 30 чалавек у Слоніме і 15 - у суседнім Дзятлаве. Некаторыя сябры з гэтай каманды будуць збіраць подпісы і за Яраслава Раманчука.
За Віталя Рымашэўскага ў Слоніме будуць збіраць подпісы 32 чалавекі. Аб гэтым паведамілі мясцовыя сябры “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.
Па словах пастаяннага назіральніка за выбарамі ў Слоніме Івана Шэгі, за Алеся Міхалевіча подпісы будуць збіраць 10 чалавек, а за Рыгора Кастусёва - 33. У ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава запісана 12 чалавек.
Сяброў ініцыятыўных груп Віктара Цярэшчанкі, Сяргея Гайдукевіча, Мікалая Статкевіча і Аляксандра Лукашэнкі ў Слоніме пакуль знайсці не ўдалося.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”