Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
01.10.2015 Мікалай Статкевіч: Тое, што нас не забівае, робіць толькі мацнейшымі
Нядаўні палітвязень Мікалай Статкевіч успамінае для palitviazni.info пра снежаньскія падзеі 2010 году, правакатараў і здраднікаў, турэмнае жыццё і сваё вызваленне.
06.06.2013 Рагачоў: Дзянісу Дашкевічу не вяртаюць пнеўматычны пісталет, канфіскаваны КДБ
Грамадскаму актывісту, каардынатару аргкамітэта па стварэнні партыі БХД (Рагачоў) Дзянісу Дашкевічу ўжо амаль два з паловай гады не вяртаюць пнеўматычны пісталет, канфіскаваны супрацоўнікамі рагачоўскага КДБ падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі.
21.04.2012 Новы міні-фільм прысвечаны палітвязню Паўлу Севярынцу (відэа)
Лідэр беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец асуджаны на 3 гады «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбікаў прэзідэнцкіх выбараў. Адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасцейскай вобласці. Працуе ў фермерскай гаспадарцы каля спецкамендатуры.
07.03.2012 Міні-фільм пра палітвязня, які атрымаў самае жорсткае пакаранне (відэа)
Мікалай Стакевіч асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках за падрыхтоўку і ўдзел у Плошчы 2010 на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 12 студзеня 2012 года па рашэнні Шклоўскага раённага суду ён быў змешчаны на тры гады ў турму закрытага тыпу, дзе ўмовы ўтрымання значна больш жорсткія, чым у калоніі. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
19.01.2012 Андрэй Юраў: “не магу сказаць, што мы дамагліся бліскучых посьпехаў у Беларусі”
Вядомы расейскі праваабаронца Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі напісаў кароткі артыкул, у якім падвёў асноўныя вынікі 2011 года і адзначыў важныя тэндэнцыі на будучыню праваабарончага руху на постсавецкай прасторы.
19.12.2011 У Слоніме прыгадалі Плошчу
Сябры згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма, куды ўваходзяць кіраўнікі слонімскіх дэмакратычных партый і арганізацый, сёння сабраліся на сваю чарговую сустрэчу. Мерапрыемства яны цалкам прысвяцілі аналізу падзеяў, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010 года.
18.11.2011 У Камітэце ААН зарэгістравана першая скарга, датычная мінулай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі
Уплывовая міжнародная інстанцыя прыняла да разгляду індывідуальную скаргу гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, звязаную з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі. Падставай паслужыў факт затрымання праваабаронцы напярэдадні выбараў на памежным пераходзе “Каменны Лог”.
24.06.2011 Прысуды зноў пакінулі бязь зьменаў
У Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыі асуджаных за Плошчу Паўла Вінаградава, Алеся Кіркевіча, Дзьмітрыя Дразда, Аляксандра Пратасені і Ўладзімера Хамічэнкі.
11.05.2011 Іван Кулікоў атрымаў 5 гадоў з адтэрміноўкай на 2 гады
Заводзкі суд сталіцы асудзіў былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Івана Кулікова на 5 гадоў з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады.
05.05.2011 Прамежкавая ацэнка падзей 19 сьнежня 2010 г. у Менску з пункту гледжання правоў чалавека
Спецыяльны дакладчык Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, кіраўнік Інстытута па вывучэнні канфліктаў (Вялікабрытанія), кіраўнік групы экспертаў АБСЕ па свабодзе сходаў Ніл Джарман разам з групай міжнарожных экспертаў падрыхтаваў справаздачу, у якой была дадзеная ацэнка падзеяў 19 снежня ў Менску з пункту гледжання міжнародных стандартаў.
12.04.2011 Адгалоскі выбараў у Гомелі: удзельніца агітацыйнай кампаніі Някляева засталася без працы
Падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў жыхарка Гомеля Вольга Лямцава прымала актыўны ўдзел у агітацыйных пікетах за Уладзіміра Някляева, распаўсюджвала ўлеткі, стаяла на пікетах, прымала ўдзел у назіранні. Яе дзейнасць не засталася па-за ўвагай начальства на працы.
08.04.2011 Краіны АБСЕ заклікаюць да міжнароднага расследавання падзей 19 снежня
Вялікабрытанія заклікала беларускі ўрад да супрацоўніцтва з экспертамі АБСЕ, якія даследуюць падзеі 19 снежня ў Мінску. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі.
02.04.2011 Правальскага не пусцілі на цырымонію ўзнагароджання ў Віцебскі аблвыканкам
Экс-прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах стаў адным з пераможцаў конкурсу "лепшы прадпрымальнік Віцебскай вобласці ў 2010 годзе". Аднак на цырымонію ўзнагароджання яго не пусцілі: калі 1 красавіка Уладзімір Правальскі з жонкай прыбылі на ўрачыстасць, сакратар аргкамітэта сустрэў яго словамі: “Вам туды нельга”. Прыз так і застаўся ў аблвыканкаме.
01.04.2011 ДАІ да незвычайнай машыны не чапляецца
Па барысаўскіх вуліцах вось ужо больш за месяц раз'язджае незвычайны аўтамабіль. Незвычайнасць яго складаецца ў тым, што на бакавым шкле прылепленыя партрэты экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева са словамі «Свабоду Някляеву!».
01.04.2011 Звольнены пасля выбараў актывіст працы ў Кіраўску так і не знайшоў
На гэтым тыдні Аляксандра Барана, актывіста ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, напаткала яшчэ адна непрыемнасць: 28 сакавіка ўрачэбная камісія ў горадзе Бабруйску пазбавіла яго трэццяй групы інваліднасці. Зараз ён застаўся практычна без сродкаў да існавання.