viasna on patreon

Гомельшчына: Не ўсе сайты райвыканкамаў паведамляюць пра выбары

2010 2010-09-22T16:16:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра выбары прэзідэнта жыхарам рэгіёна паведамляюць светлагорскія ўлады:  на сайце адразу кідаецца ў вочы банэр «19 студзеня выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Тут падаецца інфармацыя пра пастановы ЦВК, каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў. Адпаведнай інфармацыяй напоўнены і сайт Гомельскага гарвыканкаму.

А вось некаторыя іншыя афіцыйныя сайты райвыканкамаў вобласці ігнаруюць “галоўную палітычную падзею года”.  Прынамсі, на сайце Рагачоўскага райвыканкама няма ні слова пра выбары прэзідэнта, калі не лічыць інфармацыю агенства БЕЛТА, якую толькі пры вялікім жаданні можна знайсці ў архіве навінаў рэспублікі. Няма інфармацыі пра выбары і на сайтах Лоеўскага, Брагінскага, Буда-Кашалеўскага, Мазырскага, Веткаўскага райвыканкамаў.

Пры гэтым, падкрэслім, што да 26 верасня жадаючыя грамадзяне могуць падаць свае кандыдатуры на ўключэнне ў склад выбарчых камісій, тым не менш, органы, якія фарміруюць выбаркамы, — прэзідыумы райсаветаў і райвыканкамаў, не паведамляюць пра гэта на сайтах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства