Магілёўшчына: На большасці афіцыйных сайтаў – ні слова пра выбары
Аналіз 21 сайта райвыканкамаў Магілёўскай вобласці, двух сайтаў Магілёўскага і Бабруйскага гарвыканкамаў, а таксама Магілёўскага абласнога выканкама паказаў, што тэме выбараў амаль не ўдзяляецца ўвагі.
Сярод раённых сайтаў інфармацыю пра прэзідэнцкія выбары 2010 года на голоўных старонках размесцілі толькі сайты Асіповіцкага, Бабруйскага і Чавускага райвыканкамаў. На апошнім сайце зроблены адмысловы банер.
Інфармацыю пра выбары на ўсіх асатніх сайтах райвыканкамаў можна знайсці толькі ў архіве навінаў у рубрыцы “Навіны рэспублікі”.
На сайце Магілёўскага гарвыканкама таксама зроблены адмысловы банер. Але інфармацыі пад ім не багата – усяго адзін невялічкі артыкул пра тое, што выбары прызначаны на 19 снежня 2010 года. Сайт Бабруйскага гарвыканама ў самым “топе” мае інфармацыю пра выбары. Акрамя гэтага ў навінах сайта ёсць інфармацыя, якая датычыцца сацыялагічнага апытання пра намер насельніцтва браць удзел у надыходзячых выбарах. Паводле яго ў выбарах мусіць удзельнічаць 90% грамадзян.
Сайт Магілёўскага аблвыканкама не мае спецыяльнага раздзелу пра выбары. Узгадкі пра гэта можна знайсці толькі ў архіве навінаў.
Трэба адзначыць, што на ўсіх афіцыйных сайтах прадстаўленая не ўласная інфармацыя, а інфармацыя БЕЛТА.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”