viasna on patreon

Ворша: Прадстаўнікі апазіцыі вылучаюцца ў тэрытарыяльныя камісіі

2010 2010-09-23T17:29:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kabinka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый, груп грамадзянаў вылучаюцца ў тэрытарыяльныя камісіі ў Аршанскім рэгіёне.

Савет Аршанскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі вылучыў ў гарадскую камісію сябра партыі Аляксандра Крывіцкага.

Аршанскае моладзеваее грамадскае аб'яднанне “Звяз”  вылучыла  ў тую ж камісію Аляксандра Шутава. Адзінаццаць жыхароў Воршы падпісаліся за вылучэнне ў склад камісіі Сяргея Трафімава.

Ёсць вылучэнні і ў склад Аршанскай раённай камісіі: Мінай Карніенка вылучаны ў яе склад ад аддзялення партыі «Справядлівы свет».

Вылучэнне ў склад камісіяў у бліжэйшы час плануюць ажыццявіць Аршанскія гарадское і раённае аддзяленні Беларускай сацыял - дэмакратычнай партыі «Грамада».

Апошнім днём вылучэння прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісіяў з'яўляецца 26 верасня, аднак гэты дзень прыпадае на нядзелю, таму большасць арганізацый плануе накіраваць пратаколы па вылучэнні не пазней пятніцы.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства