viasna on patreon

Віцебшчына: На афіцыйных сайтах з’яўляецца інфармацыя пра фармаванне камісій

2010 2010-09-24T13:51:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sait.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Ушацкага райвыканкама з’явілася афіцыйнае распараджэнне “Аб парадку прыёма дакументаў па высоўванні прадстаўнікоў у склад Ушацкай раённай камісіі і ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, дзе да ўсяго астатняга,  аддзелу арганізацыйна-кадравай работы даручаецца “аказанне кансультацыйна-метадычнай дапамогі суб’ектам, якія згодна з Выбарчым кодэксам РБ маюць права высоўвання прадстаўнікоў у адпаведныя камісіі”.

На сайце Полацкага раённага выканаўчага камітэта размешчана інфармацыя пра стварэнне Полацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь, тэрмінах, у якія грамадзянам, прадстаўнікам палітычных партый і грамадскіх арганізацый трэба падаць адпаведныя дакументы для ўключэння ў яе склад. Таксама тут пададзена інфармацыя пра тое, дзе і калі адбудзецца сумеснае паседжанне прэзідыўма Полацкага раённага Савета дэпутатаў і Полацкага раённага выканаўчага камітэта па ўтварэнні вышэйназванай камісіі з пазначэннем дакладнага часу і адраса.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства