viasna on patreon

Маладэчаншчына: Прадстаўнікі апазіцыі хочуць працаваць у выбарчых камісіях

2010 2010-09-24T15:22:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/molodeczno.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне і Вілейцы апазіцыйныя актывісты сабралі подпісы выбаршчыкаў для  вылучэння прадстаўнікоў у склад камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта даволі аўтарытэтныя і вядомыя ў сваіх рэгіёнах людзі, якія маюць багаты досвед удзелу ў палітычных кампаніях. 

Кажа сябра Партыі БНФ Ян Лагвіновіч, які быў вылучаны ў Маладэчанскую раённую камісію:

- Не бачу аб’ектыўных прычын, па якіх мая кандыдатура не падыходзіць для працы ў камісіі. Я прымаў удзел у многіх выбарчых кампаніях у якасці назіральніка, даверанай асобы ці кандыдата. Таму лічу сябе адпаведна адукаваным і дастаткова дасведчаным у працэдурах выбарчага працэсу.

Праваабаронца Алесь Капуцкі з Маладэчна мяркуе, што пытанне пра ўключэнне прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчыя камісіі ў чарговы раз будзе вырашана адмоўна. Таксама ён плануе скарыстацца законным правам і паспрабаваць патрапіць на паседжанне, прысвечанае фармаванню камісіяў, якое адбудзецца праз некалькі дзён.

На фота: Алесь Капуцкі і Ян Лагвіновіч

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства