viasna on patreon

Магілёўшчына: На поўначы ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісій прадстаўнікі дэмакратычных сіл плануюць вылучацца толькі ў Круглянскім раёне

2010 2010-09-24T16:00:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычная актывістка з гарадскога пасёлка Круглае, сябар партыі “Справядлівы Свет”, Зінаіда Мілешчэнка плануе вылучыцца ў склад Круглянскай раённай выбарчай камісіі шляхам збора подпісаў:

Я збіраюсь вылучыцца ў склад камісіі шляхам збору подпісаў грамадзян. Неабходную колькасць подпісаў я ўжо сабрала, 24 верасня пайду ў райвыканкам, каб даведацца, куды падаваць подпісы. Вядома, я вельмі сумняваюсь, што мяне ўключаць у склад раённай камісіі, але спрабаваць усё роўна трэба. Калі не ўключаць, усё роўна буду ўдзельнічаць у выбарчым працэсе ў складзе адной з ініцыятыўных груп. Я па жыцці чалавек вельмі актыўны.

У Горацкім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах прадстаўнікі дэмсіл сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій вылучаць не плануюць. Яны тлумачаць гэта тым, што абсалютная большасць дэмакратычных актывістаў уваходзіць у каманды розных прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта.

Гаворыць Васіль Чмураў, сябар аргкамітэта па стварэнню Беларускай камуністычнай партыі працоўных:

- У нас, у Бялыніцкім раёне, рэальна ёсць людзі ў 2 дэмакратычных арганізацыях: у нас і ў раённай арганізацыі партыі БНФ. Вылучаць прадстаўнікоў у склад раённай камісіі мы не плануем, бо не было адпаведнага рашэння ЦК, ды і ўзрост у нашых сяброў не вельмі малады, здароўе ўжо не тое. А практычна ўсе актыўныя сябры раённай арганізацыі партыі БНФ увайшлі ў склад ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва, будуць задзейнічаны ў зборы подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам. Людзей няшмат, працы ім хопіць, таму і яны таксама не будуць вылучаць свайго прадстаўніка ў склад выбарчай камісіі.

Падобная сітуацыя склалася у Горацкім і Шклоўскім раёнах, дзе большасць актывістаў задзейнічана ў складзе будучых ініцыятыўных груп дэмакратычных прэтэндэнтаў  і для вылучэння ў склад тэрытарыяльных камісій людзей проста не хапае.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства