Жлобін, Рагачоў і Светлагорск: «Kалектыўны партрэт» каманды Раманчука
Сярод грамадзян, якія ў Жлобінскім, Рагачоўскім і Светлагорскім раёнах запісаліся ў будучыя ініцыятыўныя групы па вылучэнню розных кандыдатаў у Прэзідэнты, ёсць прыхільнікі намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслава Раманчука.
У Гомельскай вобласці каардынатарам будучай ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам у Прэзідэнты Я. Раманчука з’яўляецца Марат Афанасьеў – сябра АГП са Жлобіна. Ён каардынуе групу па свайму раёну, а таксама па двух суседніх раёнах – Рагачоўскаму і Светлагорскаму:
– У Жлобінскім раёне ў нашу каманду ўвайшлі 18 грамадзян, - гаворыць М. Афанасьеў. – Пяцёра з іх з АГП, па аднаму чалавеку – з Партыі БНФ і сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада». У Рагачоўскім раёне запісаліся 6 грамадзян, палова з іх – сябры АГП, астатнія беспартыйныя. У Светлагорскім раёне ў будучую ініцыятыўную групу ўвайшлі трое: адзін сябра АГП і двое беспартыйных.
Па словах каардынатара, большасць сябраў каманды ў Жлобінскім і Рагачоўскім раёнах – людзі сярэдняга ўзросту, а ў Светлагорскім – моладзь. Каля паловы з іх складаюць жанчыны.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”