Прадстаўнікоў АГП не ўключылі ў склад раённых выбаркамаў у Добрушы, Калінкавічах і Буда-Кашалёве
https://spring96.org./be/news/35482
2010
2010-09-27T14:45:54+0300
2010-09-27T14:45:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ahp.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Добрушы, Калінкавічах і Буда-Кашалёве прайшлі паседжанні па стварэнні раённых выбарчых камісій. На ўключэнне ў склад камісій прэтэндавалі сябры АГП.
У Буда-Кашалёве сябра АГП Уладзімір Цітуленка вылучаўся як па партыйнаму пратаколу ад зарэгістраванай раённай структуры, так і шляхам заяваў грамадзян. Але ў склад камісіі ён уключаны не быў. Таксама ўлады не ўключылі ў раённыя камісіі сяброў АГП Дзяніса Рабянка (Калінкавічы) і Адама Варанца (Добруш).
Створана без апазіцянераў і Гомельская абласная выбарчая камісія.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”