Барань: Збор подпісаў на прыпынках забаронены - па незразумелых прычынах
Рашэнне Бараньскага гарвыканкама № 166 «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь», прынятае яшчэ 21 верасня, апублікавана толькі праз дзесяць дзён у № 112 “Аршанскай газеты”.
Згодна з гэтым рашэннем, збор подпісаў у горадзе Барань, які адміністратыўна адносіцца да Аршанскага гарсавету, забаронены на прыпынках грамадскага транспарту.
Асаблівае здзіўленне актывістаў ініцыятыўных групаў выклікае тое, што ў горадзе Орша на прыпынках збіраць подпісы можна, а ў Барані, як цяпер высветлілася, нельга.
Чым такім асаблівым адрозніваюцца бараньскія прыпынкі, якое асаблівае стратэгічнае значэнне яны маюць - на гэта пытанне адказу ў рашэнні мясцовых чыноўнікаў не ўтрымліваецца.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"