Бяроза: Райвыканкам усё паведаміў, але нічога не патлумачыў
Жыхары Бярозы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі атрымалі з райвыканкама паведамленні за подпісам намесніка старшыні Яўгена Тарасюка пра тое, што іх не ўключылі ў склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі.
Дадзены адказ раённыя чыноўнікі “параілі” абскардзіць у Брэсцкім аблвыканкаме, нават паведамілі яго адрас (г. Брэст, вул. Леніна, 11). Аднак прычыну, па якой Т.Шчапёткіну і С.Русецкага не ўключылі ў склад камісіі, - што цікавіць іх найбольш! - не паведамілі.
Таксама Т.Шчапёткіна атрымала ад чыноўнікаў адказ на запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў - просьбу паведаміць ёй пра месца і час паседжання па фармаванні выбарчай камісіі. Гэты адказ выглядае братам-блізнюком вышэйзгаданых паведамленняў, зазначае яго адрасатка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”