viasna on patreon

Дэлегацыя Рады Еўропы не будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі

2010 2010-10-04T17:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rada_europy.jpg

Рада Еўропы не здолее адправіць дэлегацыю для назірання за выбарамі прэзідэнта Беларусі. Пра гэта на сустрэчы з беларускімі журналістамі Ў Страсбурзе паведаміў прадстаўнік Генеральнай дырэкцыі па дэмакратыі і палітычных пытаннях Рады Еўропы Майкл Інгельдоў, перадае карэспандэнт TUT.BY.

“Як нам стала вядома, згодна з беларускім заканадаўствам, назіраць за выбарамі ў вашай краіне могуць толькі прадстаўнікі арганізацый, сябрамі якіх з’яўляецца Беларусь. Напрыклад, АБСЕ, СНД, але не Рада Еўропы”, - адзначыў еўрачыноўнік.

Паводле словаў Майкла Інгельдоў, назіранне прадстаўнікоў ПАРЕ за выбарамі ў Беларусі – неад’емная ўмова сяброўства нашай краіны ў Радзе Еўропы. “Мы павінны на ўласныя вочы пераканацца, што выбары праходзяць чэсна і справядліва, у адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі. На пэўных этапах гэтыя пытанні будуць уздымацца. Але дагэтуль яшчэ трэба прайсці доўгую дарогу”, – адзначыў прадстаўнік Генеральнай дырэкцыі па дэмакратыі і палітычных пытаннях Рады Еўропы.

Майкл Інгельдоў нагадаў, што гаварыць аб сяброўстве Беларусі ў Радзе Еўропы нельга датуль, пакуль краіна не атрымае статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).

Нагадаем, наша краіна адзіная ў Старым Свеце не ўваходзіць у Раду Еўропы і ніяк не прадстаўленая ў яе Парламенцкай асамблеі. Са студзеня 1997 года беларускі парламент пазбавіўся статуса спецзапрошанага ў ПАРЕ.

Рада Еўропы - своеасаблівы кансультатыўны форум, які аб'ядноўвае 47 еўрапейскіх дзяржаў. Яго асноўная мэта - пабудова адзінай Еўропы - грунтуецца на прынцыпах свабоды, дэмакратыі, абароны правоў чалавека і вяршэнства закона, якія замацаваныя ў Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод. Эканамічнымі і ваенна-палітычнымі пытаннямі арганізацыя не займаецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства