viasna on patreon

У Аршанскім раёне скарачаецца насельніцтва, але неверагодна расце колькасць выбаршчыкаў

2010 2010-10-05T16:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/arshanski-rajon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі райвыканкам сваім рашэннем № 961 ад 29 верасня 2010 года утварыў ўчасткі для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з гэтым рашэннем галасаванне на тэрыторыі Аршанскага раёна пройдзе на 43 выбарчых участках. Столькі ж іх было і на апошніх выбарах у мясцовыя Саветы. Адзін з участкаў - закрыты. Гэта - ГУ «Рэспубліканскі шпіталь інвалідаў Вялікай айчыннай вайны» (участак № 35). Колькасць выбаршчыкаў на ўчастках даволі істотна адрозніваецца. Так, да 1-га Бабінічскага ўчастку № 13 прымацавана 2582 выбаршчыкаў, а да Шыбекскага ўчастку № 41 - толькі 160.

Пры фарміраванні участкаў выяўлена, што колькасць выбаршчыкаў на шэрагу участкаў істотна вырасла ў параўнанні з нядаўнімі мясцовымі выбарамі. Гэта пры тым, што межы участкаў засталіся ранейшымі. Так, у Андрэеўшчынскім участку № 1 замест 429 выбаршчыкаў стала 514 (амаль на 20% больш), у 1-м Бабінічскім № 13 колькасць выбаршчыкаў павялічылася з 2472 да 2582, у Заслонаўскім № 28 з 701 да 761. Гэта выглядае тым больш дзіўным, што статыстычныя дадзеныя паказваюць няўхільнае памяншэнне колькасці насельніцтва ў Аршанскім раёне.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства