Бабруйскі раён: “Трыбуна працы” інфармуе пра выбары толькі праз асобу Лукашэнкі
Сайт раённай газеты “Трыбуна працы” (http://tribuna.smimog.by/) адмежаваўся ад асноўных падзеяў, якія павінны адбывацца ў Бабруйскім раёне ў сувязі з выбарамі прэзідэнта. Замест гэтага рэдакцыя “раёнкі” перадрукоўвае матэрыялы агенцтва БЕЛТА, у якіх фігуруе Аляксандр Лукашэнка. Матэрыялы з назвамі “Зарегистрирована инициативная группа по выдвижению Лукашенко в президенты”, “Александр Лукашенко не покупает избирателей”, “Власть по наследству передаваться не будет”, - разбавілі “суцяшаючымі” артыкуламі кшталту “Лояльность – по отношению к кандидатам в президенты” ды “Ключи от выборов находяться в кармане народа”.
Цікава, што “Трыбуна працы” публікуе толькі перадрукоўкі з БЕЛТА, мясцовых навінаў аб ходзе выбарчай кампаніі ў “раёнцы” няма.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”