Бярозаўскі райвыканкам змяніў рашэнне адносна забароненых месцаў для пікетаў па зборы подпісаў
Бярозаўскі райвыканкам сваім рашэннем ад 1 кастрычніка 2010 года змяніў пералік месцаў, забароненых для правядзення пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі на пост Прэзідэнта РБ.
Згодна з гэтым рашэннем, колькасць месцаў для пікетавання значна пашырылася. Забаронена правядзенне пікетаў на адлегласці менш 50-ці метраў ад будынкаў органаў мясцовага кіравання і самакіравання, тэрыторый і арганізацый, якія забяспечваюць абаронадзейнасць і бяспеку дзяржавы, а таксама жыццядзейнасць насельніцтва ( прадпрыемстваў вода-, цепла- і энергазабеспячэння.).
Гэтым жа рашэннем адменена рашэнне райвыканкама ад 20 верасня 2010 года, згодна з якім нельга было пікетаваць на адлегласці 100 метраў ад усіх вышэйпералічаных аб’ектаў, а таксама ад школаў, крамаў, бальніц, паліклінік, вакзалаў і прадпрыемстваў і згодна з якім у Бярозе практычна не заставалася месцаў для пікетаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”