У Бярозаўскім раёне пікеты па зборы подпісаў - малаэфектыўныя
У Бярозаўскім раёне збор подпісаў пачалі ажыццяўляць на пікетах. Першымі гэтай формай збору подпісаў скарысталіся сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева, арганізаваўшы пікет у Белаазёрску каля гарадскога Дома культуры. З гадзіны да трох гадзін дня было сабрана ўсяго 16 подпісаў.
Усе падпісанты скардзіліся на адсутнасць інфармацыі. Сябрам ініцыятыўнай групы прыходзілася шмат часу ўдзяляць тлумачэнням наконт дадзеных кандыдата, кім працуе, якое ў яго сямейнае становішча. Яны лічаць працу ад дзвярэй да дзвярэй больш эфектыўнай: за той жа час можна сабраць ад 30 да 40 подпісаў.
Не адбылося і без вострых момантаў. Прыхільніца Лукашэнкі крычала, што партрэт Някляева трэба знішчыць. Па яе меркаванню, не дай Бог сыйдзе дзеючы презідэнт, то на вуліцах не будзе парадку, прадпрыемствы абрынуцца, а золата, што ён назбіраў, раскрадуць.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”