viasna on patreon

На звароты салігарчанаў з ЦВК прыходзяць стандартныя адказы

2010 2010-10-07T15:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг жыхароў Салігорску звярнуліся да старшыні ЦВК з патрабаваннем аб нерэгістрацыі, а пазней і аб скасаванні рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Аднак усе адказы з ЦВК маюць стандартную фармулёўку: "Рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прымаюцца Цэнтральнай камісіяй на падставах, прадугледжанных Выбарчым кодэксам РБ.У сваім звароце Вы не прыводзіце ніводнай падставы, якая перашкаджала б рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні дзеючага Кіраўніка дзяржавы кандыдатам у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь."

У лістах старшыні ЦВК, са спасылкай на часткі 2 і 3 артыкула 33 Выбарчага кодэксу, звяртаецца ўвага на правамернасць адзінаасобнага прыняцця дадзенага рашэння.

- Шкада, што Лідзія Ярмошына не змагла знайсці ў звароце з прававой аргументацыяй на дзясятак старонак ніводнай падставы для скасавання рэгістрацыі ініцыятыўнай групы спадара Лукашэнкі. Нежаданне ж прымаць гэтае рашэнне калегіяльна толькі стварае дадатковыя пытанні ад правамоцнасці яе дзеянняў. Але ж у гэтым ёсць і станоўчы бок. Адказнасць за неправамернасць прымаемых рашэнняў таксама не будзе калегіяльнай, - адзначыў адзін з падпісантаў пад зваротам да старшыні ЦВК Аляксей Валабуеў.

Прадстаўнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў Салігорску аб жаданні абскардзіць дадзенае рашэнне старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай ніхто з падпісантаў не паведаміў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства