Полацк: У дзіцячых садках бацькоў просяць прынесці пашпарты
Нягледзячы на заявы спадара Радзькова, што для вылучэння Аляксандра Лукашэнкі сабрана больш чым дастаткова подпісаў, у рэгіёнах працягваецца кампанія па іх прымусоваму збору.
Так, у полацкім дзіцячым садку № 24 адміністрацыя і выхавацелі прасілі бацькоў прынесці пашпарты і паставіць подпіс за вылучэнне дзеючага прэзідэнта. Некаторыя бацькі падпісваліся, некаторыя адмаўляліся.
Настаўнікаў, якіх у свой час без іх згоды запісалі ў ініцыятыўную групу А. Лукашэнкі, у некаторых школах прымушаюць браць некалькі дзён адпачынку за свой кошт, каб яны больш актыўна ўдзельнічалі ў кампаніі.
На 7 кастрычніка зборшчыкам подпісаў за дзеючага кіраўніка дзяржавы ў Полацку даведзены план сабраць па 180 подпісаў да 14 кастрычніка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”