Слонім: Збор подпісаў ідзе цяжка
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты на Слонімшчыне ідзе даволі няпроста. Пра гэта паведамляюць “Праваабаронцам за свабодныя выбары” сябры ініцыятыўных групаў.
Так, на 12 гадзін 8 кастрычніка ў Слоніме за Віталя Рымашэўскага сабрана 1 038 подпісаў, за Уладзіміра Някляева - каля 800, за Яраслава Раманчука - каля 400, за Рыгора Кастусёва - каля 400, за Андрэя Саннікава - 280. За Алеся Міхалевіча збор подпісаў у Слоніме толькі распачаўся.
На пытанне, колькі подпісаў сабрана за Аляксандра Лукашэнку, кіраўнік яго ініцыятыўнай групы ў Слоніме, старшыня слонімскай суполкі ГА “Белая Русь” Уладзімір Пастэрнак сказаў, што вельмі многа. А на просьбу канкрэтызаваць свой адказ спадар Пастэрнак дадаў: “Вельмі многа. А пасля заканчэння збору подпісаў іх будзе яшчэ больш”. Канкрэтную лічбу Уладзімір Пастэрнак так і не назваў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”