viasna on patreon

Баранавічы: Прымус у адукацыйных установах

2010 2010-10-08T15:15:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bardu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт

Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт

У Баранавічах ініцыятыўная група ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі пакуль не сабрала неабходнай колькасці галасоў выбаршчыкаў. Верагодна, таму 7 кастрычніка 2010 года намесніца начальніка ўпраўлення адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Марыя Святлакова правяла тэрміновую нараду з настаўнікамі, якія ўваходзяць у склад ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Яна ў катэгарычнай форме запатрабавала ад настаўнікаў сабраць як мінімум па 200 подпісаў за дзеючага прэзідэнта.

Не ведаючы сваіх правоў і баючыся страціць сціплае месца працы, незадаволеныя настаўнікі скардзяцца суседзям, калегам па працы, праваабаронцам, але толькі не ў пракуратуру.

Падобная сітуацыя склалася і ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. Адміністрацыя гэтай навучальнай установы заявіла вуснамі студэнцкай рады, што для ўсіх, хто падпісаўся за “не таго” кандыдата, будуць знойдзены прычыны для выключэння з універсітэта. Такімі ж метадамі адміністрацыя БарДУ дзейнічала і на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах.

Мясцовыя праваабаронцы збіраюць усе гэтыя факты, каб напісаць скаргу пракурору горада на неправавыя дзеянні адміністрацыі БарДУ і ўпраўлення адукацыі гарвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства