viasna on patreon

Аршанская гарадская камісія пакідае гарвыканкам

2010 2010-10-08T18:39:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У «Аршанскай газеце» за 5 кастрычніка апублікавана сумеснае рашэнне Прэзідыума Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў і Аршанскага гарвыканкама № 25/1433 «Аб унясенні змены ў сумеснае рашэнне Прэзідыума Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў і Аршанскага гарвыканкама» № 23/1372 ад 27 верасня 2010 года ».

Папярэдняе рашэнне датычыцца фарміравання гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта. У адпаведнасці з ім была сфарміравана камісія з 13 чалавек, аб чым ужо паведамлялі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Месцам размяшчэння камісіі быў прызначаны будынак гарвыканкама, размешчаны па вул. Астроўскага, 2 у Оршы. Дарэчы, у будынку гарвыканкама гарадская камісія традыцыйна размяшчалася ва ўсе папярэднія выбарчыя кампаніі яшчэ як мінімум з пасляваенных часоў.

І вось гэтая шматгадовая традыцыя зламаная. У адпаведнасці з прынятымі змяненнямі гарадская камісія па выбарах будзе размяшчацца ў дзіцячай школе мастацтваў па вул.Леніна, 21. Прэзідыум гарсавета і гарвыканкам лічаць, што тым самым камісія зможа працаваць больш справядліва, без аглядкі на мясцовую ўладу, размешчаную ў будынку выканкаму.

Разам з тым, на думку Уладзіміра Юржыца, кіраўніка штаба Яраслава Раманчука ў Оршы, змена фізічнага месца размяшчэння камісіі нічога не зменіць. Па-сапраўднаму незалежнай камісія зможа стаць тады, калі ў ёй будуць прадстаўнікі розных, у тым ліку апазіцыйных палітычных сіл. У цяперашнім сваім складзе яна складаецца з падкантрольных мясцовай уладзе людзей і выканае любое распараджэнне мясцовых чыноўнікаў. Змена фасада не змяняе сутнасці сённяшняй мадэлі выбараў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства