У Оршы больш за ўсё падпісваюцца за Някляева і Раманчука
У Аршанскім рэгіёне інтэнсіўна працуюць каманды па зборы подпісаў за будучых кандыдатаў у прэзідэнты.
Аб самай вялікай колькасці сабраных подпісаў - больш за дзве тысячы рапартуе штаб Уладзіміра Някляева. Яго зборшчыкі ў асноўным практыкуюць абыход кватэр. Ненашмат менш - каля паўтары тысяч подпісаў мае ў сваім распараджэнні аршанская каманда Яраслава Раманчука. Пра гэта паведаміў яго кіраўнік Уладзімір Юржыц.
Пра 700-900 наяўных подпісаў за Віталя Рымашэўскага ўпэўнена кажа каардынатар яго каманды Яўген Анішчанка. Крыху больш за 500 подпісаў мае ў сваім актыве на Аршаншчыне Аляксей Міхалевіч. Трыста подпісаў сабрана за Рыгора Кастусёва. Менш за ўсё подпісаў у Андрэя Саннікава - каля сотні.
На Аршаншчыне таксама працуюць каманды Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Уса. Але колькасць сабраных подпісаў яны паведаміць не змаглі.
Згодна з заканадаўствам збор подпісаў працягваецца да 29 кастрычніка.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»