Івацэвічы: Пракуратуру просяць разабрацца
Сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева Станіслаў Халадовіч звярнуўся ў пракуратуру Івацэвіцкага раёна са скаргай. Ён просіць правесці праверку на адпаведнасць закону дзеянні сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, дырэктара СШ №4, дэпутата абласнога Савета Таццяны Касавец падчас збору подпісаў і прыняць належныя меры ў сувязі з выкарыстаннем ёю адміністрацыйнага рэсурса.
Падставай для скаргі стала тое, што Таццяна Касавец збірала подпісы ў дзіцячым садку “Вясёлка”, ліцэі, бальніцы, дзе папярэдне кіраўнікі ўстаноў абавязвалі супрацоўнікаў прыносіць пашпарты. Для таго, каб супрацоўнікі паставілі свае подпісы за цяперашняга кіраўніка дзяржавы, адміністрацыі спецыяльна збіралі працоўныя калектывы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”