Брэстчына: На афіцыйных сайтах інфармацыя аб зборы подпісаў адсутнічае
https://spring96.org./be/news/36186
2010
2010-10-11T16:22:45+0300
2010-10-11T16:22:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На сайтах раённых выканаўчых камітэтаў Брэсцкай вобласці з'явілася тэма «Выбары», прычым змешчаная яна чамусьці ў раздзеле «Сацыяльная сфера».
У дадзены момант у гэтай рубрыцы змешчаны толькі паведамленні аб стварэнні раённых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іх кіруючы склад і месца размяшчэння. Таксама ёсць рашэнні райвыканкамаў аб вызначэнні месцаў, забароненых для пікетавання з мэтай збору подпісаў. Аднак інфармацыі аб самім зборы подпісаў, які цяпер у самым разгары, на афіцыйных сайтах райвыканкамаў няма. Такім чынам, можна сцвярджаць, што выканаўчая ўлада па-ранейшаму фармальна падыходзіць да асвятлення прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»