viasna on patreon

Брэст: Каля пікету, дзе збіраюць подпісы за вылучэнне Віталя Рымашэўскага, затрымалі правакатараў

2010 2010-10-12T19:08:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zaderzh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днём 12 кастрычніка адбыўся інцыдэнт каля ўваходу на цэнтральны рынак Брэста, дзе збіраюць подпісы за вылучэнне сваіх кандыдатаў сябры адразу некалькіх ініцыятыўных групаў. Да прыхільнікаў Віталя Рымашэўскага, побач з пікетам якіх лунае бел-чырвона-белы сцяг, падыйшлі тры маладыя асобы ў нецвярозым стане і пачалі казаць, што гэты сцяг будзе сарваны. Акрамя таго, людзі на падпітку чапляліся да каардынатара ініцыятыўнай групы Зміцера Шухрая, спрабавалі перашкодзіць працы пікетоўцаў і зневажалі мінакоў, што падыходзілі, каб падпісацца за вылучэнне Рымашэўскага.

Неўзабаве да месца падзеяў пад’ехала машына з міліцыянтамі, якія забралі двух маладых людзей у пастарунак. Зміцер Шухрай лічыць, што мела месца мэтанакіраваная правакацыя і не выключыў, што такія здарэнні могуць адбывацца і надалей. “Варта заўважыць, што пасля таго, як на нашым пікеце з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг, прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі, што побач збіраюць подпісы за яго вылучэнне, вывесілі цяперашні афіцыйны сцяг. Але гэта істотна не паўплывала на сітуацыю: да нашага намёту актыўна падыходзяць мінакі, часам нават выстройваюцца чэргі, каб падпісацца, а вось ля зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку – цішыня. І мы бачым, што гэта іх раздражняе”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства