viasna on patreon

Брэст: Работнікаў фабрыкі сувеніраў прымушаюць падпісацца за Лукашэнку

2010 2010-10-14T13:20:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамілі супрацоўнікі РУВП «Брэсцкая фабрыка сувеніраў «Славянка», па рашэнні адміністрацыі прадпрыемства ўсіх работнікаў абавязалі прынесці пашпарты, каб паставіць подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Сваё рашэнне кіраўніцтва фабрыкі сувеніраў матывавала тым, што прадпрыемства знаходзіцца ў падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта РБ, і нежаданне падтрымаць гэтага вылучэнца можа абярнуцца непрыемнасцямі ў адносінах з вышэйстаячай арганізацыяй. Пры гэтым нефармальна работнікам фабрыкі паведамілі, што падпісацца за цяперашняга кіраўніка дзяржавы павінны ўсе, а вось за каго галасаваць на маючых адбыцца выбарах - хай кожны вырашае сам.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства