Гарадзенская афіцыйная прэса выбараў амаль не заўважае
Гарадзенская прэса па-ранейшаму надзвычай скупа асвятляе ход выбарчай кампаніі ў рэгіёне. “Гродзенская праўда” ўвогуле ігнаруе тэму выбараў, замоўчваючы этап збору подпісаў. Рэгіянальная газета “Перспектива” размяшчае на сваіх старонках толькі агульную інфармацыю, знаёмячы чытачоў з каментарамі і выказваннямі кіраўніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі – Лідзіі Ярмошынай і Мікалая Лазавіка.
А газета “Вечерний Гродно” на гэтым тыдні адзначылася скупой інфармацыяй пра пікеты па зборы подпісаў і нечаканым казусам. У невялічкім матэрыяле карэспандэнткі Іны Грышук «На улицах появились пикеты» сцвярджаецца, што актыўна збіраюць подпісы ініцыятыўныя групы пяці прэтэндэнтаў, а на фотаздымку дэманструецца пікет Уладзіміра Някляева, пра якога ў нататцы не сказана зусім нічога.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”