Бабруйск: Чыноўнікі атрымалі загад падрыхтаваць “перамогу” Лукашэнкі
Бабруйскім праваабронцам стала вядома пра сход, які прайшоў літаральна на днях у гарвыканкаме. На сход былі запрошаныя дырэктары прадпрыемстваў, навучальных і іншых дзяржаўных установаў.
Адзін з прысутных на сходзе, які прасіў не называць яго імя і месца працы, распавёў аб указаннях, якія агучылі ў гарвыканкаме.
- Нам сказалі што будуць адсочваць, за каго мы ставім подпісы зараз і за каго будзем галасаваць на выбарах. Мы павінныя данесці гэтую інфармацыю да падначаленых. Акрамя таго, нам загадалі падрыхтаваць “перамогу” Лукашэнкі, арганізаваць папярэдняе галасаванне і зрабіць патрэбную колькасць галасоў за дзейснага прэзідэнта. Атрымліваецца, нас проста запужалі. Нават калі я захачу аддаць свой голас за дэмакратычнага кандыдата, я шмат разоў падумаю, ці не адаб’ецца гэта на маёй працы, - распавёў бабруйскі чыноўнік.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”