Пінск: За Кастусёва подпісы дапамагаў збіраць Мілінкевіч
Пінскія сябры ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва побач з уваходам на цэнтральны рынак зладзілі чарговы пікет па збору подпісаў, на які прыехаў былы адзіны кандыдат ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч. Сотні пінчукоў, якія ішлі на рынак, з цікавасцю знакоміліся з аўтабіяграфіяй спадара Кастусёва і мелі магчымасць паразмаўляць з Мілінкевічам. Многія ахвотна ставілі свае подпісы. Варта адзначыць, што ў гэтую выбарчую кампанію пінчукі лаяльна ставяцца да прадстаўніка партыі БНФ.
Акрамя прадстаўнікоў Рыгора Кастусёва, у сёлетнюю прэзідэнцкую кампанію ў Пінску працуюць ініцыятыўныя групы Алеся Міхалевіча, Яраслава Раманчука і Уладзіміра Някляева. Гэтыя каманды пакуль збіраюць подпісы, абыходзячы кватэры. Ну і, натуральна, за дзеючага кіраўніка дзяржавы подпісы збірае РГА “Белая Русь”. Сябры этай арганізацыі часам ладзяць падпісныя пікеты у розных раёнах Пінска.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”