Брэст: Сем пікетаў у адзін дзень і ў адным месцы
Экватар падпісной кампаніі па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі адзначыўся прыездам у Брэст двух прэтэндэнтаў - Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса. Яны сустрэліся з патэнцыяльнымі выбаршчыкамі ля ўваходу на цэнтральны рынак абласнога цэнтру.
Дарэчы, гэта тэрыторыя застаецца самай запатрабаванай у членаў ініцыятыўных груп. 15 кастрычніка, акрамя збору подпісаў у падтрымку Статкевіча і Уса, тут размясціліся пікеты і стэнды, дзе можна было падпісацца за Ўладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука і Аляксандра Лукашэнку.
Сустрэча берасцейцаў са Статкевічам і Усам атрымалася шматлюднай і прайшла вельмі эмацыйна. Жыхары гораду задавалі прэтэндэнтам пытанні асабістага характару, жыва цікавіліся іх поглядамі на цяперашнюю сітуацыю ў краіне, актыўна ўступалі ў дыскусію.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»