viasna on patreon

Гомель: Міжведамасная працоўная група будзе ствараць спрыяльныя ўмовы для міжнародных назіральнікаў

2010 2010-10-15T20:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі гарвыканкам.

Гомельскі гарвыканкам.

Афіцыйная гарадская газета «Гомельские ведомости» у № 115 ад 14 кастрычніка апублікавала матэрыял пра дапамогу, якую рыхтуюцца аказаць мясцовыя ўлады міжнародным назіральнікам.

«Замежным міжнародным назіральнікам, што прыедуць у Гомель у перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі, будзе аказана садзейнічанне ў ажыццяўленні імі правоў і абавязкаў, прадугледжаных Выбарчым кодэксам».

Газета паведамляе, што распараджэннем гарвыканкама створана міжведамасная працоўная група, якую ўзначаліла намеснік мэра Алена Клічкоўская. У склад групы таксама ўвайшлі старшыня Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Іван Барадзінчык, намеснік старшыні гарвыканкама Сяргей Андрэеў, кіруючы справамі гарвыканкама Віталь Уткін, кіраўнікі гарадскіх службаў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі праваахоўных органаў.

У задачы міжведамаснай працоўнай групы ўваходзіць стварэнне спрыяльных умоў для дзейнасці міжнародных назіральнікаў у абласным цэнтры, іх размяшчэнне, забеспячэнне транспартам і нават сродкамі сувязі, медыцынскім і культурным абслугоўваннем, доступам да інфармацыі, а таксама забеспячэнне асабістай бяспекі.

Акрамя таго, гарвыканкам рэкамендуе стварыць аналагічныя групы ў Адміністрацыях усіх раёнаў Гомеля.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства