Бабруйск: Школьніцы збіраюць подпісы за вылучэнне настаўніцы ва ўчастковую камісію
https://spring96.org./be/news/36466
2010
2010-10-16T16:46:00+0300
2010-10-16T16:46:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/urok.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вучаніцы школы № 22, якая знаходзіцца па адрасе завулак 3-ці Камбінацкі,2, збіралі подпісы за вылучэнне сваёй настаўніцы ва ўчастковую камісію. Пра гэта бабруйскім праваабаронцам распавяла сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Таісія Кабанчук.
- Я была ў сваёй сяброўкі, якая жыве на вуліцы Глінкі, якраз насупраць гэтай школы. У гэты час да яе і прыйшлі школьніцы, якія распавялі, што збіраюць подпісы за свайго класнага кіраўніка. Нажаль, прозвішча настаўніцы сяброўка не запомніла, але з пачуцця шкадобы да дзяцей распісалася. Гэтыя дзяўчынкі збіралі подпісы па суседзях, і, напэўна, людзі не маглі адмовіцца падпісацца за настаўніцу, ды яшчэ і падлеткам, - мяркуе Таісія Кабанчук.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”