Пінск: Пра збор подпісаў – адным радком
18 кастрычніка, на афіцыйным сайце пінскага гарвыканкаму www.pinsk.by з’явілася інфармацыя па назвай “Збор подпісаў працягваецца”. Каб ацаніць глыбокі сэнс нататкі, варта працытаваць яе поўнасцю: “Ініцыятыўнымі групамі актыўна выкарыстоўваецца збор подпісаў шляхам пікетавання. Сярод іх - ініцыятыўная група А.Г.Лукашэнкі”. У доказ дададзены два фотаздымкі з пікетаў у падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы. Першы фотаздымак зроблены ў фае гарадскога Дома культуры, пад час сустрэчы са шматдзетнымі маці ў Дзень маці, другі – побач з прахадной ААТ “Палессе”. Вось так, адным радком, апісаны адзін з важных этапаў прэзыдэнцкай кампаніі.
Дзейнасць актывістаў ініцыятыўных групаў іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта ў мясцовых СМІ ніяк не асвятляецца. Між іншым, рэгулярна пікеты па збору подпісаў у Пінску выстаўляюць прыхільнікі Рыгора Кастусёва, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука і Алеся Міхалевіча.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”