Брэсцкая вобласць: Колькасць участкаў зменшылася на пяць
Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда (ён жа з'яўляецца членам Цэнтрвыбаркама), у вобласці створана 986 участкаў для галасавання па выбарах прэзідэнта. Больш за ўсё іх будзе ў Маскоўскім раёне Брэста (84), Столінскім і Пінскім раёнах (адпаведна 74 і 70), гарадах Пінск (69) і Баранавічы (66). Сярод гэтых участкаў для галасавання 39 будуць размешчаны ў санаторыях, бальніцах і лячэбна-прафілактычных установах, а шэсць - у воінскіх частках.
Паводле слоў Аляксандра Каляды, у параўнанні з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі колькасць участкаў зменшылася на пяць. Што ж тычыцца колькасці выбаршчыкаў, то канчатковая інфармацыя з'явіцца пасля ўдакладнення спісаў участковымі камісіямі (для прыкладу, падчас выбараў у мясцовыя Саветы, якія праходзілі вясной 2010-га года, у выбарчыя спісы на Брэстчыне былі ўнесены 121000 выбаршчыкаў).
Аляксандр Каляда таксама паведаміў, што на раніцу 18 кастрычніка ў абласную выбарчую камісію не паступала ніякіх скаргаў з нагоды збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»