viasna on patreon

На апазіцыйны пікет у Гомелі зноў здзейснены напад

2010 2010-10-18T18:16:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-piket-napad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нядзелю, 17 кастрычніка, невядомы зноў здзейсніў напад на пікет па збору подпісаў за вылучэнне шэрагу апазіцыйных палітыкаў кандыдатамі ў прэзідэнты. Каля ўнівермага «Гомель» на пікеце збіраюць подпісы за Мікалая Статкевіча, Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева і Яраслава Раманчука. Жанчыны, якія збіралі подпісы за Саннікава і Статкевіча, распавялі, што да іх падышоў незнаёмы п'яны чалавек, які пачаў іх абражаць, кідаць на іх запаленыя запалкі, лезці ў бойку. Затым невядомы пачаў выхопліваць з рук людзей, якія падпісваліся, пашпарты, і перакуліў сталы, за якімі збіралі подпісы.

Сябры ініцыятыўнай группы Статкевіча і Някляева, Юрась Захаранка і Кастусь Жукоўскі, злавілі невядомага хулігана, скруцілі яго і выклікалі міліцыю. Міліцыянеры ўзялі тлумачэнні з членаў ініцыятыўных груп і павезлі хулігана ў невядомым накірунку. Тыдзень таму на гэты ж пікет таксама быў здзейснены напад, а міліцыя прыйшла па выкліку толькі праз паўтары гадзіны. Вядома, ад хулігана і след прастыў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства