Брэст: Пікеты па збору подпісаў - каля ўваходаў у ВНУ горада
Ініцыятыўная група па вылучэнні лідэра кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева кандыдатам на пост прэзідэнта пайшла на такі крок невыпадкова. Як распавёў брэсцкі актывіст гэтай кампаніі Мікалай Коўш, сябры ініцыятыўнай групы сутыкаюцца з перашкодамі пры зборы подпісаў за Уладзімера Някляева ў студэнцкіх інтэрнатах.
Кіраўніцтва ВНУ, пад падставай асаблівага ўнутранага распарадку гэтых устаноў, адмаўляецца прапускаць зборшчыкаў подпісаў.
Варта таксама адзначыць, што падчас пікету ля Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна подпісы збіралі Валянцін Лазарэнкаў і Ігар Маслоўскі - былыя выкладчыкі БрДУ, звольненыя з яго, як адзначаюць у апазыцыйных колах, па палітычных матывах. Па словах сябраў ініцыятыўнай групы, студэнты і выкладчыкі гэтай ВНУ праявілі найбольшую актыўнасць падчас збору подпісаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»