viasna on patreon

Гомель: Подпісы за А.Лукашэнку збіраюць у абласной бібліятэцы

2010 2010-10-22T15:51:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/biblijateka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія праваабаронцы 22 кастрычніка вырашылі наведаць “грамадскую прыёмную”, створаную ў Чыгуначным раёне Гомеля, прынамсі, як і ва ўсіх астатніх раёнах. Мэты гэтых прыёмных, як адзначае сайт гарвыканкаму, “разгляд зваротаў жыхароў горада, а таксама атрыманне разнастайных прапаноў па пытаннях добраўпарадкавання тэрыторыі горада, паляпшэння якасці адукацыі, жыллёвай, сацыяльнай, спартыўнай, культурнай сфер жыцця”. У Чыгуначным раёне такая структура дзейнічае, згодна інфармацыі гарвыканкама, у кабінеце № 6 абласной бібліятэкі імя Леніна на плошчы Перамогі.

Наведаўшы кабінет № 6, праваабаронцы заўважылі там не грамадзян, звароты якіх “поўна і ўсебаковага разглядаюцца”, а партрэт дзеючага прэзідэнта, за якога збірала подпісы супрацоўніца аддзелу адукацыі адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Ніна Варабей.

То бок,  кабінет № 6 абласной бібліятэкі насамрэч аказаўся чарговым пунктам збору подпісаў. Прадуманы ход! А пры сённяшнім надвор'і тым больш прыемна сядзець у цёплай “прыёмнай”, а не мерзнуць у вулічным пікеце, як гэта робяць зборшчыкі подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў. І не важна, што мэты заяўляліся іншыя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства