viasna on patreon

Пінск: У мясцовым друку – выключна афіцыйная інфармацыя па выбарах

2010 2010-10-22T17:57:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сённяшнім нумары газеты “Пінскі веснік”  апублікавана рашэнне Пінскага гарвыканкаму  ад 15.10.2010г. “Аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.   Усяго ў Пінску ўтворана 69 выбарчых участкаў, з іх тры - у лячэбна-прафілактычных установах, адзін - на тэрыторыі вайсковай часткі. Адначасова гэта інфармацыя з’явілася на сайце Пінскага гарвыканкама.

Аналізуючы змест пінскіх СМІ, варта адзначыць, што прэса і тэлебачанне абмінаюць тэму выбарчай кампаніі. Дзяржаўныя газеты друкуюць выключна афіцыйныя дакументы, якія тычацца арганізацыі выбараў.

Напрыклад, раённая газета “Полесская правда” апошні раз падавала інфармацыю па выбарах 9 кастрычніка. У тым нумары раёнкі быў надрукаваны спіс участкаў для галасавання, а таксама інтэрв’ю старшыні выбарчай камісіі Пінскага раёна.

Гарадская газета “Пінскі веснік” апошні раз узгадвала пра выбарчую кампанію 12 кастрычніка - нататкай пра збор подпісаў у пікеце сябрамі аргнаізацыі “Белая Русь”.

У Пінску таксама выходзяць тры недзяржаўныя газеты - “Варяг”, “Полесский куръер” і “Пинская неделя». Аднак гэтыя выданні ўвогуле не заўважаюць перадвыбарчыя жарсці.

Акрамя таго, у сталіцы Палесся ёсць электроныя сродкі масавай інфармацыі - тэлеканалы “Варяг”, “Пінск” і ФМ-станцыя “Сваё радыё”. Праз іх пінчукі таксама не могуць даведацца аб выбарах -   рэдакцыі гэтых СМІ аддаюць перавагу мясцовым навінам, забаўляльным праграмам і рэкламе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства