Полацк: Нарэшце ўзгадалі
Газета “Полацкі веснік” нарэшце вырашыла праінфармаваць палачанаў і жыхароў Полацкага раёна пра бягучую прэзідэнцкую кампанію.
У нумары за 19 кастрычніка прыведзена афіцыйная інфармацыя БЕЛТА пра права кандыдатаў на выступы ў прэсе, радыё і тэлебачанні. У наступным нумары надрукавана паведамленне пра фармаванне ўчастковых камісій. У гэтым жа матэрыяле пададзены звесткі пра тое, што дзве ініцыятыўныя групы ўжо здалі сабраныя подпісы ў камісію, аднак не паведамляецца ні пра колькасць подпісаў, ні пра тое, чые гэта былі ініцыятыўныя групы.
Па інфармацыі каардынатараў ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў у Полацку, пакуль што частку сабраных подпісаў у тэрытарыяльную камісію здала толькі група Андрэя Саннікава. Групы Алеся Міхалевіча і Уладзіміра Някляева збіраюцца здаць сабраныя подпісы бліжэй да 29 кастрычніка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”