Гродзеншчына: Больш за ўсіх сабрана подпісаў за вылучэнне Саннікава
На Гродзеншчыне ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты пачынаюць актыўна здаваць ў тэрытарыяльныя камісіі сабраныя подпісы. Рознымі групамі зборшчыкаў за лідэра “Еўрапейскай Беларусі” Андрэя Саннікава ўжо здадзена 7900 подпісаў, яшчэ каля 7800 подпісаў знаходзіцца пакуль на руках; агулам атрымваецца каля 15700. Як паведамілі ў абласным выбарчым штабе прадстаўніка АГП Яраслава Раманчука, за яго ўжо сабрана ў цэлым рэгіёне каля 12600 подпісаў (з іх прыблізна 8000 у самым Гродне), у бліжэйшыя дні яны будуць зданыя ў ТВК, усяго ж плануецца па Гарадзеншчыне выйсці на лічбу 14300. Подпісы за лідэра кампаніі “Гавары праўду” Уладзіміра Някляева пакуль яшчэ не здаваліся. Як паведамілі ў яго рэгіянальным выбарчым штабе, гэта будзе зроблена 27-28 кастрычніка – агулам подпісаў будзе каля 12000. Па словах кіраўніцтва штабам прадстаўніка БХД Віталя Рымашэўскага, на руках зараз прыблізна 8000 подпісаў, плануецца ўрэшце выйсці на колькасць 10000.
Інфармацый па зборы подпісаў за іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты пакуль няма.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”