Барысаў. Някляеўцы злавілі правакатараў
Сябры ініцыятыўнай групы, якія збіраюць подпісы за патэнцыйнага кандыдата Уладзімера Някляева ў Барысаве, сутыкнуліся з нечаканай праблемай: у горадзе аб'явіліся фальшывыя зборшчыкі подпісаў.
Як распавёў сябра ініцыятыўнай групы Някляева барысаўчанін Міхаіл Васільеў, да зборшчыкаў подпісаў звярнуліся жыхары горада, якія і паведамілі пра не маючых пасведчанняў сябраў ініцыятыўнай групы людзей, якія збіраюць подпісы за прэтэндэнта. “Мы вельмі хутка вылічылі дзвюх правакатараў, - паведамляе Васільеў. - У іх сапраўды не было пры сабе пасведчанняў. Ды і быць не магло, бо яны не сябры ініцыятыўнай групы. Нашы сапраўдныя зборшчыкі подпісаў маюць усю атрыбутыку някляеўскай кампаніі.
Гэтыя ж хадзілі па кватэрах, не маючы не толькі пасведчанняў, але і бэджей, спецыяльных тэчак, чым і выклікалі падазрэнне жыхароў. Мы сур'ёзна паразмаўлялі з гэтымі ілжэ-зборшчыкамі. Рыхтуецца калектыўная скарга ў ЦВК. Калектыўная таму, што такія ж правакатары былі заўважаны яшчэ і ў Віцебску і Пінску”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”