Брэст: Каб падпісацца за Лукашэнку, супрацоўнікаў «Белпошты» выклікалі з адпачынку
https://spring96.org./be/news/36877
2010
2010-10-27T15:07:08+0300
2010-10-27T15:07:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/belposhta.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома праваабаронцам, у Брэсцкім філіяле рэспубліканскага
унітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» супрацоўнікам
падраздзяленняў прапаноўвалі ў масавым парадку падпісацца за вылучэнне
кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Па наяўнай інфармацыі,
такое ўказанне зыходзіла ад намесніка дырэктара філіяла Вольгі Юрашевіч.
Некаторым работнікам, якія знаходзяцца ў цяперашні час у чарговым адпачынку,
нават тэлефанавалі дадому і прапаноўвалі з'явіцца на працу, каб паставіць свой
подпіс за вылучэнне гэтага кандыдата.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»