viasna on patreon

Іванава: У пошуках сябраў камісіі

2010 2010-10-29T14:17:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева доўга шукалі ў Іванаўскім райвыканкаме, дзе ў адным з кабінетаў месціцца раённая выбарчая камісія, каму здаць падпісныя лісты. Яны былі прывезены ў першай палове дня, але кабінет, адведзены для камісіі, аказаўся  зачыненым.

Пасля доўгага чакання нарэшце знайшлі намесніка старшыні выбарчай камісіі Людмілу Галяк. Калі зайшлі ў кабінет, то здзівіла яго пустата. Ні адной паперыны, ні тэлефона, нумар якога значыўся ў мясцовай прэсе. На пытанне, а дзе ж тэлефон, спадарыня Галяк сказала: “Пад сталом”. Здзіўленыя такім размяшчэннем аб’екта сувязі заглянулі пад стол. Але і там тэлефоннага апарата не было, аб чым было паведамлена намесніку старшыні камісіі. Спадарыня Галяк пачырванела і сказала сябрам ініцыятыўнай групы нешта невыразнае. Але так і засталося нявысветленым: а ці ёсць у камісіі тэлефон?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства