Баранавічы: Каардынатару ініцыятыўных груп Статкевіча і Уса пагражалі невядомыя па тэлефоне.
https://spring96.org./be/news/36933
2010
2010-10-29T14:54:57+0300
2010-10-29T14:54:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-gryschenia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатару ініцыятыўных груп Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса ў Баранавічах Яраславу Грышчэню пагражалі невядомыя па тэлефоне. Актывісту, які мусіць аднесці ў гарадскую выбарчую камісію 29 кастрычніка больш за 6 тысяч подпісаў, сабраных за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, прыгразілі, што ён павінен не аддаваць сабраныя подпісы, калі хоча спакойна жыць у краіне. Раней падобных з’яваў у грамадска-палітычным жыцці горада Баранавічы падчас выбараў не было.
Яраслаў Грышчэня паведаміў, што цяпер вельмі заняты праверкай і афармленнем падпісных лістоў. Як толькі вызваліцца ад гэтай бюракратычнай працы, то пойдзе ў міліцыю, каб напісаць адпаведную заяву.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”