viasna on patreon

Брэст: Подпісы за Някляева збіралі і падчас візіту Лукашэнкі

2010 2010-10-30T12:34:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-piket-niakl-vizit-luk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 кастрычніка ў Брэсце пабываў Аляксандр Лукашэнка, прычым праграмай візіту было вызначана наведванне вуліцы Савецкай, дзе рэгулярна падчас цяперашняй выбарчай кампаніі арганізоўваліся пікеты ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Ўладзіміра Някляева.

Як распавёў сябра ініцыятыўнай групы Ігар Маслоўскі, які практычна штодня збірае подпісы на гэтай брэсцкай вуліцы каля кінатэатра “Беларусь”, парушаць традыцыю не сталі і ў апошні дзень гэтага этапу выбарчай кампаніі.  І гэта нягледзячы на тое, што цэнтральная пешаходная вуліца горада была ачэплена з усіх бакоў шматлікімі супрацоўнікамі праваахоўных органаў і людзьмі ў цывільным, з-за чаго рух грамадзян было сур'ёзна абмежаваны.

“Каб паставіць пікет на звыклым месцы, зборшчыкам подпісаў прыйшлося прайсці праз міліцэйскі кардон, дзе ў нас праверылі асабістыя рэчы і дакументы сяброў ініцыятыўнай групы, - распавёў Ігар Маслоўскі. - Перашкодаў па арганізацыі нашага пікету не было, але сама вуліца Савецкая выглядала як ніколі малалюднай: многія берасцейцы, каб не падвяргацца працэдуры дагляду, вырашылі абыйсці гэтую вуліцу”. Сітуацыя нармалізавалася толькі ў другой палове дня, калі Лукашэнка накіраваўся на іншыя аб'екты Брэста, а ў цэнтры горада ачапленне было знята.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства